![]() |
||
|
Главная • Стихи по темам Поэты по популярности • Top 100 стихотворений |
|
Поль Верлен (Paul Verlaine) (1844-1896) Перевод стихотворения Clair de lune на белорусский язык. Зіяньне месяца Душа твая — малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожы масак рой Танцуе там, адзеўшыся нязвычна, Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой. На ціхі лад усе яны сьпяваюць Пра мір жыцьця і сьветлую любоў, Ды веры ў шчасьце сьпевы іх ня маюць, І з ясным сьветлам зьліты зыкі слоў, Са сьветлам месяца прыгожа-смутным, Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сьняць, І лёгкія струі у плачы чутным Між мармураў натхненна зіхацяць. Перевод: Максим Адамович Богданович (1891-1917) Clair de lune Votre âme est un paysage choisi Que vont charmant masques et bergamasques Jouant du luth et dansant et quasi Tristes sous leurs déguisements fantasques. Tout en chantant sur le mode mineur L'amour vainqueur et la vie opportune, Ils n'ont pas l'air de croire à leur bonheur Et leur chanson se mêle au clair de lune, Au calme clair de lune triste et beau, Qui fait rêver les oiseaux dans les arbres Et sangloter d'extase les jets d'eau, Les grands jets d'eau sveltes parmi les marbres. Переводы стихотворений поэта на белорусский язык Переводы стихотворений поэта на другие языки |
||
|
||
Французская поэзия |